Top Banner
MATERIALS OF THE ARCHAEOLOGY OF BELARUS 17 МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ Вып. 17 АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ НА БЕЛАРУСІ Ў 2007 ГОДЗЕ МІНСК 2009
13

Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

May 01, 2023

Download

Documents

Welcome message from author
This document is posted to help you gain knowledge. Please leave a comment to let me know what you think about it! Share it to your friends and learn new things together.
Transcript
Page 1: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

MATERIALS OF THE ARCHAEOLOGY OF BELARUS № 17МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ Вып. 17

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ

НА БЕЛАРУСІ Ў 2007 ГОДЗЕ

МІНСК 2009

Page 2: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ

МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ Вып. 17

Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2007 годзе

Мінск

ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” 2009

Page 3: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

УДК947.6 902/904 (476) (082)

Рэдакцыйная калегія выдання “Матэрыялы па археалогіі Беларусі”: В.М. Ляўко, д.г.н. (галоўны рэдактар); Э.М. Загарульскі, д.г.н., прафесар; П.Ф. Лысенка, д.г.н., прафесар (нам. гал. рэдактара); А.Г. Калечыц, д.г.н.; В.Л. Лакіза, к.г.н.; І.М. Марзалюк, д.г.н.;

А.М. Мядзведзеў, к.г.н. (адк. сакратар); С.Я. Расадзін, д.г.н.; В.І. Шадыра, к.г.н.; Г.В. Штыхаў, д.г.н., прафесар; І.М. Язэпенка, к.г.н. (нам. адк. сакратара)

Серыя заснавана ў 1957 годзе

Выданне падрыхтавана падчас выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006–2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры»

(навуковы кіраўнік Праграмы – доктар гістарычных навук, прафесар А.А. Каваленя). Абмеркавана і рэкамендавана да друку на паседжанні Вучонай рады

ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі»

Навуковы рэдактар: В.М. Ляўко, доктар гістарычных навук

Рэцензенты:

С.Я. Расадзін, доктар гістарычных навук, прафесар БДТУ

Д.У. Дук, кандыдат гістарычных навук , загадчык кафедры ПДУ

А.М. Мядзведзеў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі

А874 Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2007 годзе / Матэрыялы па археалогіі

Беларусі. – Мінск: ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», 2009. – Вып. 17. – 283 с. , іл. – Бібліяграф. у канцы арт. – Рэз. на руск. і англ. мовах.

ISBN 978-985-6785-31-6 У зборнік уключаны артыкулы па археологіі, старажытнай гісторыі і сумежных навук па

старажытнай гісторыі Беларусі, а таксама даклады Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Вынікі археалагічных даследаванняў у 2007 годзе”.

Выданне прызначана для археолагаў, гісторыкаў і ўсіх тых, што цікавіцца старажынай гісторыяй Беларусі. На вокладцы размешчана выява знаходкі з Турава ISBN 978-985-6785-31-6

© Укладанне А.М. Мядзведзева © ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”

Page 4: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

3

Голубеў В.Ф. (Мінск)ФОРМЫ АБШЧЫННАЙ АРГАНІЗАЦЫІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ПЕРШАБЫТНУЮ І

ФЕАДАЛЬНУЮ ЭПОХУ

ЗМЕСТ

3

Кудраўцава С.А. (Мінск)ДА ПЫТАННЯ АСВЯТЛЕННЯ ПРАБЛЕМЫ “ЯЗЫЧНІЦТВА Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ

БЕЛАРУСІ (СЯРЭДЗІНА ІХ–ХІV СТ.)” ПА МАТЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ КРЫНІЦ14

Касюк Е.Ф. (Минск)ПРОБЛЕМА ФОРМИРОВАНИЯ ПРАЖСКОЙ КУЛЬТУРЫ (ИСТОРИОГРАФИЧЕСКИЙ ОБЗОР) 17Кізюкевіч Н. (Гродна)ПЫТАННІ ВЫВУЧЭННЯ ЮВЕЛІРНАГА РАМЯСТВА БЕЛАРУСКАГА ПАНЯМОННЯ 25Заяц Ю. А. (г. Минск)К ВОПРОСУ О КУРГАННЫХ ЗАХОРОНЕНИЯХ С НАРУШЕННЫМ АНАТОМИЧЕСКИМ

ПОРЯДКОМ КОСТЯКОВ29

Сорокина О.А. (Минск)АНТРОПОЛОГИЧЕСКИЕ ОСОБЕННОСТИ ДРЕВНЕГО НАСЕЛЕНИЯ ВОСТОЧНОЙ ЕВРОПЫ 34

МАТЭРЫЯЛЫЛ. Д. Поболь, Н. Н. Дубицкая (Минск)ПОЛУЗЕМЛЯНОЧНЫЕ ПОСТРОЙКИ НА ПОСЕЛЕНИИ ТАЙМАНОВО БЫХОВСКОГО РАЙОНА

МОГИЛЕВСКОЙ ОБЛАСТИ (ПО МАТЕРИАЛАМ ПОСТРОЕК №№ 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12)38

52Харитонович З.А., Кенько П.М. (Минск)ПРЕДВАРИТЕЛЬНЫЕ ИТОГИ ИЗУЧЕНИЯ ГОРОДИЩА ВОЗЛЕ Д. НОВЫЕ ВОЛОСОВИЧИ

ЛЕПЕЛЬСКОГО РАЙОНА

63Медведев А.М. (Минск)К ВОПРОСУ О ПРОИСХОЖДЕНИИ И ХРОНОЛОГИИ УКРАШЕНИЙ ЭПОХИ ВЕЛИКОГО

ПЕРЕСЕЛЕНИЯ НАРОДОВ (ФИБУЛЫ ТИПА ВИЛЬКАНЦЫ)

78Вяргей В., Іоў А. (Мінск)ЛЯПНАЯ КЕРАМІКА ЯК КРЫНІЦА ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ КУЛЬТУРНЫХ КАНТАКТАЎ

НАСЕЛЬНІЦТВА ПІНСКАГА ПАЛЕССЯ Ў АПОШНЯЙ ЧВЭРЦІ І ТЫСЯЧАГОДДЗЯ

86Кошман В.І. (Мінск)ГАРАДЗІШЧА СВІСЛАЧ: КРЫНІЦЫ І ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ ПОМНІКАГолубеў В.Ф. (Мінск)СЕЛЬСКАЯ АБШЧЫНА Ў ЦАРКОЎНЫХ УЛАДАННЯХ БЕЛАРУСІ Ў ХVІ – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІІ СТ. 96

Калечиц Е.Г. (Минск)ПРОБЛЕМА ПЕРВОНАЧАЛЬНОГО ЗАСЕЛЕНИЯ И ИСТОРИЯ ПОСЛЕДУЮЩЕГО ОСВОЕНИЯ

ЧЕЛОВЕКОМ ТЕРРИТОРИИ БЕЛОВЕЖСКОЙ ПУЩИ НА ПРИМЕРЕ ИЗУЧЕНИЯ МНОГОСЛОЙНОГОПОСЕЛЕНИЯ В УРОЧИЩЕ ГОРЫ (КАМЕНЮКИ–2) – 2007 Г.

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ АДКРЫЦЦІ 2007 ГОДА

107

112

119

121

Обуховский В.С., Остраускас Т., Сидорович В.М.ИССЛЕДОВАНИЯ СТОЯНКИ КОВАЛЬЦЫ 4 ГРОДНЕНСКОГО РАЙОНА (2004-2007)Мотузко А.Н.ОСТАТКИ ФАУНЫ МЛЕКОПИТАЮЩИХ ИЗ АРХЕОЛОГИЧЕСКОЙ СТОЯНКИ КОВАЛЬЦЫ–4Колосов А.В. (Могилев)АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ РАБОТЫ НА ТЕРРИТОРИИ МОГИЛЕВСКОГО ПОСОЖЬЯ В 2007 г.Белявец В., Ткачоў А.РАСКОПКІ НА СТАЯНЦЫ КАМЯНЮКІ-1 128 Зуева А.АРХЕАЛАГІЧНЫЯ РАЗВЕДКІ НА ТЭРЫТОРЫІ ГРОДЗЕНСКАГА І ПІНСКАГА РАЁНАЎ 132Крывальцэвіч М. М. (Мінск)НЕКАТОРЫЯ ВЫНІКІ ПАЛЯВЫХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ТЭРЫТОРЫІ

УСХОДНЯГА ПАЛЕССЯ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ Ў 2007 Г.137

Лакіза В.Л. (Мінск)ВЫВУЧЭННЕ ПОМНІКАЎ КАМЕННАГА І БРОНЗАВАГА ВЯКОЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАВЕЖСКАЙ

ПУШЧЫ Ў 2007 ГОДЗЕ143

Чарняўскі Макс. (Мінск)РАСКОПКІ НА ПАСЕЛІШЧАХ АСАВЕЦ-7 І БЯРЭШЧА-1Чарняўскі Міхал М.ПАЛЯВАЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ ПРАЦА ЛЕТАМ 2007 Г.

151

156Белявец В.Г., Сідаровіч В.М. (Мінск)ДЭНАРЫЙ РЫМСКАЙ РЭСПУБЛІКІ З ПАСЕЛІШЧА НЕСВІЛО БРЭСЦКАГА РАЁНА 160

Page 5: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

4

МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ. ВЫП. 17. МІНСК, 2009

161Дробушевский А.И.ИССЛЕДОВАНИЯ В ВЕТКОВСКОМ РАЙОНЕ ГОМЕЛЬСКОЙ ОБЛАСТИДубицкая Н. Н.РАСКОПКИ НА ГОРОДИЩЕ У Д. КРАСНАЯ ГОРКА ЖЛОБИНСКОГО РАЙОНА ГОМЕЛЬСКОЙ

ОБЛАСТИ В 2007 Г.162

Шадыра В. І., Махнач А.І.СЕЛІШЧА КЛІШЫНА НА ВЫСПЕ ВОЗЕРА СЕЛЯВА 169

179Харытановіч З.А.АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ НА ТЭРЫТОРЫІ МІНСКАЙ І ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСЦЕЙДук Д.У. (Наваполацк)АРХЕАЛАГІЧНЫЯ РАСКОПКІ НА СТАРАЖЫТНЫМ ПОЛАЦКІМ ГАРАДЗІШЧЫ Ў 2007 Г. 186Заяц Ю.А. (г. Минск)ОСНОВНЫЕ ИТОГИ ИССЛЕДОВАНИЙ НА ТЕРРИТОРИИ ВЕРХНЕГО ГОРОДА В МИНСКЕ, В ЗОНЕ

СТРОИТЕЛЬСТВА ДУХОВНО-ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО ЦЕНТРА БЕЛОРУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙЦЕРКВИ В 2006–2007 гг.

190

Іоў А.В.РАБОТЫ НА ЮРАВІЦКІМ ГАРАДЗІШЧЫ І НОВЫХ ПОМНІКАХ ЛЕВАБЯРЭЖЖА Р. ЛЯСНАЯ. 195

201Кошман В.І. (Мінск)АРХЕАЛАГІЧНАЕ ВЫВУЧЭННЕ ПОМНІКАЎ БАСЕЙНА Р. БЯРЭЗІНЫ Ў 2007 Г.Макушников О.А., Сычев В.И. (Гомель)ОСНОВНЫЕ ИТОГИ ИССЛЕДОВАНИЙ ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКИХ ПАМЯТНИКОВ НА ЮГО-

ВОСТОКЕ БЕЛАРУСИ В 2007 г.Плавінскі М.А.РАСКОПКІ КУРГАННАГА МОГІЛЬНІКА ПАГОШЧА Ў 2007 Г.

204

212Ганецкая І.У.ПРАЦЯГ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ГЛУСКІМ ЗАМКУ 217Дук Д.У. (Наваполацк)АРХЕАЛАГІЧНЫ НАГЛЯД ЗА ПРАВЯДЗЕННЕМ БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ У Г. ПОЛАЦКУ Ў 2007 Г.

АРХЕАЛАГІЧНЫ НАГЛЯД ЗА ПРАКЛАДАННЕМ ЦЕПЛАТРАСЫ ПА ВУЛ. ГОГАЛЯ219

Ильютик А.В. (Минск)БОБРУЙСКАЯ КРЕПОСТЬ. ПОЛИГОН 3

221

Кошман В.І., Панурын Р. (Мінск)АРХЕАЛАГІЧНЫ НАГЛЯД У ГІСТАРЫЧНАЙ ЧАСТЦЫ Г. МІНСКА ПАД ЧАС ЗЕМЛЯНЫХ І

БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ У 2007 Г.228

О.Н.Левко, А.Р.Белоусов, Д.А.КоваленкоРАБОТЫ НА ПЛОЩАДИ СВОБОДЫ В ВИТЕБСКЕ В 2007 Г. 234Левко О.Н.(Минск)ИССЛЕДОВАНИЯ В ИСТОРИЧЕСКОМ ЦЕНТРЕ ОРШИ К «ДОЖИНКАМ» 2008 Г. 244Расадзін С.Я. (Мінск)ШАЦІЛІНСКІ ВОСТРАЎ, ГІСТАРЫЧНЫ ПАПЯРЭДНІК СУЧАСНАГА СВЕТЛАГОРСКА 254Соловьев А. А. (Полоцк)ИТОГИ АРХЕОЛОГИЧЕСКОГО НАДЗОРА ЗА РЕМОНТОМ ТЕПЛОТРАССЫ НА УЛ. ВОЙКОВА В Г.

ПОЛОЦКЕ261

Квитницкий М.В., Лысенко С.Д.ОХРАННЫЕ РАСКОПКИ У С. ТАЦЕНКИ ПОД КИЕВОМ. 262Резепкин А.Д., Поплевко Г.Н. (г. Санкт-Петербург, ИИМК РАН)НАЧАЛО РАННЕБРОНЗОВОЙ ЭПОХИ НА СЕВЕРНОМ КАВКАЗЕ 268Taras H.REZULTATY BADAŃ STANOWISK KULTURY TRZCINIECKIEJ W POLSCE ŚRODKOWO-WSCHODNIEJ

W LATACH 1998--2007275

Page 6: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

179

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ АДКРЫЦЦІ 2007 ГОДА

У палявым сезоне 2007 г. на падставе Дазволу № 1792па форме №1, які быў выдадзены ІГ НАНБ, быліправедзены раскопкі на гарадзішчы каля вёскі НовыяВалосавічы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.Таксама абследаваны археалагічныя помнікі ў Мінскімі Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці.

Гарадзішча Новыя Валосавічы знойдзена ПаўламКенькам у 2005 г. [1. С. 240]. Яно размешчана ў двухкіламетрах на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Валосавічы(Валосавіцкі с/с, Лепельскага р-на) паміж вёскаміВесялова і Красналучка ў лесе на марэнным выступе, у10 м ад дарогі на Валосавічы (Мал.1: 1). Вышынягарадзішча адносна навакольнай мясцовасці – 5–7метраў. Пляцоўка мае форму няправільнага авала,выцягнутага па лініі захад–усход, з памерамі па лінііпоўнач–поўдзень – 37 м; усход–захад – 43–45 м. Зпоўначы, захаду і поўдня гарадзішча ўмацаванападковападобным ровам і валам, размешчанымі насярэдзіне схілу. Роў мае шырыню 1,5–2 м і глыбіню да0,5 м. Вал мае шырыню да 2 м, вышыню каля 0,5–0,7 м.З усходняга боку таксама прасочваюцца штучныяабарончыя збудаванні, якія складаюцца з неглыбокайзападзіны (магчыма заплыўшы роў), якая ідзе ўздоўжусходняга краю пляцоўкі з поўначы на поўдзень і маешырыню да 5 м і глыбіню да 1 м. За ёй ідзе невялікі валпа краі пляцоўкі вышынёй 0,5 м, шырынёй 3,5–5 м (Мал.1: 2).

П. Кенькам у 2006 г. быў закладзены шурф ваўсходняй частцы пляцоўкі на месцы западзіны плошчай8 кв.м [4]. Раскоп 2007 г. плошчай 32 кв. м быўзакладзены на шырокай частцы пляцоўкі ў 8,9 метрахад паўднёвага краю. Стратыграфія раскопу даволіпростая. Да глыбіні 0,15 м ідзе пласт ляснога гумусу,пад ім адзначаецца тонкі пласт пяску карычневатагаколеру. Пасля іх залягаў слой шэра-жоўтага пяскумагутнасцю да 0,5 м, у якім і сустракаліся ўсе знаходкі.У адрозненні ад шурфа 2006 г. культурны пласт увыглядзе цёмна шэрага супеску выяўляецца ў нязначнайколькасці толькі ў запаўненні некаторых ям. Магчымаспачатку пляцоўка мела акруглую форму і былаўмацавана валам і ровам з усходняга боку. Потым яепашырылі, перамясціўшы грунт з цэнтральнай частцыпляцоўкі на ўсходні яе край. Роў быў засыпаны, засталасятолькі невялікая западзіна. Пасля перапланіроўкі жыццёна гарадзішчы працягвалася вельмі нядоўгі час, аб чымсведчыць адсутнасць выразнага культурнага пласта ўцэнтры пляцоўкі.

Усяго ў раскопе знойдзена 19 індывідуальныхзнаходак. З іх 10 вырабаў з жалеза, 2 – з бронзы, 4 – згліны і 3 – з камення.

Вырабы з жалеза прадстаўлены двума кіяпадобнымішпількамі, фрагментамі шылаў, чаранка нажа інекалькімі невызначальнымі вырабамі. Кіяпадобныяшпількі маюць галоўку кроплепадобнай формы ззавітком (Мал. 2: 5–6). Падобныя шпількі

Харытановіч З.А.АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ НА ТЭРЫТОРЫІ МІНСКАЙ І ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСЦЕЙ

распаўсюджаны на помніках жалезнага веку ЦэнтральнайБеларусі на мяжы н.э. – першых стагоддзяў н.э. [2. С.181]

Знойдзены таксама фрагменты двух шылаў і адноцэлае (Мал. 2: 4). Адзін жалезны выраб можна вызначыцьяк фрагмент чаранка нажа. Астатнія жалезныя вырабыневызначальныя (Мал. 2: 11).

Бронзавых вырабаў знойдзена толькі два. Адзін з іх— вастрыё бронзавай іглы, акруглай у сячэнні (Мал. 2:3). Таксама ў адвале былі знойдзены два фрагментыбронзавай пласціны, якая была скручана ў трубачку (Мал.2: 8).

Вырабы з гліны прадстаўлены фрагментамі двухпраселак і двух грузікаў. Першае праселка захаваласятолькі часткова. Гэта невялікі кавалак сценкі,арнаментаваны наразнымі зігзагападобнымі лініямі(Мал. 2: 7). Ад другога захавалася палова, праселка былобочкападобнае з плоскімі верхняй і ніжняй гранямі,бакавая паверхня арнаментавана кропкавыміўцісканнямі, згрупаванымі ў трохвугольнікі і дзвюмалініямі па перыметры (Мал. 2: 9).

Цэлы грузік мае досыць вялікія памеры, біканічнуюформу са згладжанымі краямі, бакавая паверхняарнаментавана кропкавымі ўцісканнямі, згрупіраваныміў трохвугольнікі (Мал. 2: 1). Другі выраб адносіцца дагрузікаў дзякава тыпу і захаваўся вельмі маленькі кавалак,таму амаль немагчыма вызначыць яго першасную форму(Мал. 2: 12). Грузікі і праселкі падобных формсустракаліся ў шурфе 2006 г [Кенько, Харытановіч]. Яныхарактэрны для помнікаў днепра-дзвінскай культуры напознім этапе яе развіцця [6. C. 29].

Каменныя вырабы прадстаўлены фрагментамі трохтачыльных брускоў (Мал. 2: 3, 10). Некалькі падобныхвырабаў сустракаліся і ў шурфе.

У раскопе 2007 г. знойдзена 592 адзінкі масавагаматэрыялу. З іх 42 фрагменты глінянай абмазкі, 159кавалкаў жужалю, 2 абломкі кальцыніраваных костак і389 фрагментаў ляпной керамікі.

Керамічны комплекс з раскопу 2007 г. прадстаўленыпераважна дробнымі кавалкамі ляпнога посуду (389 адз.,з іх 37 фр. венцаў, 21 фр. донцаў, 333 фр. сценак). Патыпу апрацоўкі паверхні ён падзяляецца нагладкасценны, бугрысты, штрыхаваны і шурпаты.Найбольшую колькасць складаюць фрагменты з гладкайпаверхняй, на другім месцы па колькасці –штрыхаванаякераміка, потым – бугрыстая і шурпатая

Па прафіліроўцы магчыма выдзеліць некалькі тыпаў:найбольшую колькасць складаюць прафіляваныя гаршкі,з пукатым плечуком, выдзеленай шыйкай і адагнутымвонкі венцам. У некаторых выпадках край яго пастаўленывертыкальна ці загнуты ўнутр (Мал. 2: 13–15, 17, 19, 20,22, 24, 25). Такая ж кераміка знойдзена і ў шурфе 2006 г.

Другі тып керамікі — прафіляваныя пасудзіны звертыкальна пастаўленым венцам (Мал. 2: 16, 18).Знойдзена некалькі фрагментаў слоікавай формы (Мал.

Page 7: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

180

МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ. ВЫП. 17. МІНСК, 2009

2: 21, 24), сустракаліся рабрыстыя пасудзіны. Фрагментвенца такога гаршка быў знойдзены ў шурфе 2006 г, а ўраскопе 2007 г. выяўлены фрагмент сценкі (Мал. 2: 26).

Гарадзішча Новыя Валосавічы з’яўляецца надзвычайцікавым помнікам. Па асаблівасцях керамічнага ірэчавага комплексу яго можна аднесці да помнікаўднепра-дзвінскай культуры на познім (першыя стагоддзін.э.) этапе яе развіцця. Комплекс матэрыяльнай культурысуадносіцца з матэрыяламі сінхронных паселішчаўЛепельска-Ушачскай группы гарадзішчаў (Кастрыца,Аўгустова, Кублічы і інш.), якія былі даследаваны раней[7–9]. Цікавасць гарадзішча ў тым, што жыццё на імпрацягвалася вельмі нядоўгі час, а перапланіроўкапахавала культурны пласт пад прапласткам пяску намесцы былога рова. Не адзначаны на помніку рэчы большпозняга часу (3/4 I тыс. н.э. ці Старажытнай Русі). Нагарадзішчы варта працягнуць даследаванні длявызначэння асаблівасцей абарончых збудаванняў(прарэзка валоў і рвоў) і далейшага назапашванняматэрыялу, каб больш дакладна ахарактарызавацьматэрыяльную культуру гэтага перыяду.

Жукаўка—Святая гара. У сезоне 2007 г. працягнутадаследаванне адкрытага ў 2006 г. гарадзішча каля в.Жукаўка Юзуфаўскага с/с Мінскага р–на [5. С. 7]. ГараСвятая з’яўляецца адным з узвышшаў на паўночна–заходнім схіле гары Лысай (Мал. 3: 1). Вышыня гарыскладае каля 30 метраў з боку дачнага пасёлка. Пляцоўканевялікая, авальнай формы, памерамі 39ґ21 м, моцнапарослая хмызняком. З паўночна-заходняга боку, на 3–4метры ніжэй узроўня пляцоўкі размяшчаеццападковападобная тэраса, шырынёй да двух метраў, узаходняй частцы пашкоджана акопамі Вялікай Айчыннайвайны. Паверхня пляцоўкі не задзернаваная, бачны грунтцёмна-шэрага колеру, у якім адразу на паверхнісустракаюцца дробныя фрагменты ляпной керамікі.

Шурф 2007 г. памерамі 2Ч2 м быў закладзены каляпаўднёвага краю пляцоўкі на адлегласці 2,2 м ад краю ідалучаўся да шурфа №1 з усходняга боку. Культурныпласт прадстаўлены супескам цёмна-шэрага колеру, уякім сустракаліся дробныя камяні, кавалкі ляпнойкерамікі.

На глыбіні 7–10 см ад дзённай паверхні ў квадратах2 і 4 зафіксаваны брукоўкі з камянёў памерамі да 0,3 м(Мал. 3: 2). Першая брукоўка размешчана ў паўночна-ўсходнім куце квадрата 2, плошча яе прыблізна 0,6Ч0,8м, брукоўка выцягнутая з поўначы на поўдзень,найбольшая канцэнтрацыя камянёў у паўднёвай частцы.Другая брукоўка размешчана ў паўднёва-ўсходнім куцеквадрата 4, памеры яе 0,8Ч0,8 м. Магутнасць культурнагапласта ў шурфе складала ад 0,15 да 0,39 м. Максімальнаяглыбіня пласта адзначана ў дзвюх ямах у паўднёвайсценкі шурфа і ў паўночна-заходнім куце. Гэтыя ямыразмяшчаліся побач з другой каменнай брукоўкай.

У культурным пласце знойдзена 166 фрагментаўкерамікі, з іх 120 гладкасценных, 12 штрыхаваных і 34невызначальных. Уся кераміка леплена ад рукі, у цесце

вялікі дамешак дробнай і сярэдняй жарствы.Арнаментацыя адзначана толькі на адным фрагменцесценкі: ямкавае ўцісканне нахіленай палачкай іпракрэсленая лінія (Мал. 3: 8). Рэканструяваны двавенцы. Гэта слабапрафіляваныя гаршкі з плаўнымпераходам да плечуку і кароткім, адагнутым вонківенцам, край якога зрэзаны гарызантальна (Мал. 3: 3–5,9). Донцы маюць слабапрафіляваную форму, з закраінай(Мал. 3: 6–7), адзначаны сляды падсыпкі (дробнаяжарства). Гарадзішча адносіцца да банцараўскайкультуры і патрабуе далейшых даследаванняў.

Помнікі Пухавіцкага раёна. Падчас разведак уПухавіцкім раёне абследаваны помнікі каля вёсакБалачанка, Светлы Бор, Блужскі Бор, Бор, Міжрэчча.Найбольш цікавымі для далейшых даследаванняў можналічыць гарадзішчы Балачанка і Міжрэчча.

Гарадзішча Балачанка размешчана за 2,5 км напаўднёвы-ўсход ад вёскі на правым беразе р. Балачанка,за 2 км ад упадзення яе у р. Свіслач у лесе ва ўрочышчыДубы, на краі надпоплаўнай тэрасы. Вышыня надпоймай 8–10 м. Пляцоўка падпрамавугольная, памерамі64Ч35 м, выцягнутая з поўначы на поўдзень, умацаваная3 валамі і равамі. Валы вышынёй да 3 м, равы глыбінёйда 3,5 м. Уваход на пляцоўку з паўднёвага боку. Пляцоўкаі схілы парослыя хмызняком і дрэвамі. Адкрыў іабследаваў Л.Д. Побаль у 1965 г., у 1985 г. абследавалаТ.С. Бубенька [3. С. 31].

Гарадзішча мае досыць добрую захаванасць, алепляцоўка пашкоджана рабаўнічымі ямамі, у выкідах з іхзнойдзены кавалкі жужалю, ляпная кераміка і фрагментглінянага праселка (Мал. 4: 8–10). Праселка мае плоскуюформу, з пукатымі бакавымі часткамі і ўвагнутай ніжняй.Дыяметр – 3,7 см, вышыня – 1,2 см, дыяметр адтуліны –0,9 см. Захавалася напалову (Мал. 4: 10). Праселкатыповае для помнікаў жалезнага веку ЦэнтральнайБеларусі.

Шурф памерамі 1Ч2 м быў закладзены ў паўночнайчастцы гарадзішча. Магутнасць культурнага пластаскладала да 0,57 м. У верхняй частцы пласт быў светла-шэрага колеру (да глыбіні 0,3–0,33 м), а ніжэй – цёмна-шэрага. Знаходкі (ляпная кераміка і жужаль)канцэнтраваліся ў цёмным пласце. Усяго знойдзен 101кавалак жужалю, сярод якіх шмат досыць вялікіх, 220фрагментаў ляпной і 1 фрагмент кругавой керамікі (13венцаў, 10 донцаў і 198 сценак).

З індывідуальных знаходак варта адзначыць двафрагменты гліняных праселак. Адно з іх плоскае, зпукатымі бакавымі часткамі і плоскімі верхняй і ніжняй.Дыяметр – 3,4 см, вышыня – 1,2 см, дыяметр адтуліны –1,2 см (Мал. 4: 3). Другое захавалася вельмі дрэнна,дыяметр і вышыню вызначыць немагчыма. Яно таксамабыло плоскае з пукатай бакавой паверхняй (Мал. 4: 4).У кераміцы пераважаюць фрагменты са штрыхаванайпаверхняй, але венцы даволі малыя. Венцы зпаверхневых збораў маюць прафіляваную форму ігладкую паверхню. На адным прасочваецца

Page 8: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

181

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ АДКРЫЦЦІ 2007 ГОДАпракрэсленая лінія па шыйцы (Мал. 4: 8). У шурфезнойдзены фрагмент слоікавай пасудзіны з ямкавымарнаментам ніжэй краю венца (Мал. 4: 6), фрагментвенца з зашчыпамі па краю (Мал. 4: 7), з вертыкальнайштрыхоўкай (Мал. 4: 5). Адно венца мае згладжаныўступ (рабрысты) (Мал. 4: 2).

Гарадзішча адносіцца да культуры штрыхаванайкерамікі, але значны уплыў аказвалі суседзі, у якіхраспаўсюджаны гладкасценны посуд.

Вялікая колькасць жужалю сведчыць ад досыцьразвітой вытворчасці жалеза на гарадзішчы. Гарадзішчаперспектыўнае для далейшых даследаванняў, але маевельмі нязручнае размяшчэнне, далёка ад шашы інаселенага пункта, у моцна забалочанай мясцовасці.

Гарадзішча Міжрэчча (Гарадок) размешчана напаўночна-заходняй ускраіне вёскі, на левым беразе р.Волма, за 0,1 км ад упадзення яе у Свіслач. Адкрыў А.Р.Мітрафанаў у 1967 г., абследавала Т.С. Бубенька ў 1985г. [3. С. 33] Пляцоўка была амаль круглая, памерамі58Ч54 м, умацаваная з паўднёвага і паўночна-ўсходнягабоку 2 валамі падковападобнай формы вышынёй ад 2да 6 м.

Зараз значную частку пляцоўкі займае сялянскаясядзіба, паўднёвая частка разворваецца. Непашкоджанайзасталася толькі паўночная частка, прылягаючая да ракі,захаваліся рэшткі валоў і роў.

На незанятай частцы пляцоўцы ў кратавінахсустракаюцца фрагменты ляпной керамікі, абмазкі,жужалю. Усяго знойдзена: 2 фрагменты венцаў ляпногапосуду (Мал. 4: 14), 27 фрагментаў сценак ляпногапосуду, кавалак глінянай абмазкі, 2 зліткі жалеза і кавалакжужалю.

Асаблівай увагі заслугоўваюць знаходкі фрагментуглінянага праселка і тыгля. Праселка захавалася часткова,яно плоскае, вельмі тонкае (Мал. 4: 15). Дыяметр – 3,3см, вышыня – 0,6 см, дыяметр адтуліны – 1,2 см. Адтыгля захаваўся толькі кавалак сценкі (мал. 4: 16), моцнаперапалены.

Гарадзішча адносіцца да культуры штрыхаванайкерамікі, перспектыўнае для правядзення раскопак.

Таксама каля вёсак Міжрэчча і Бор знойдзеныкрамянёвыя вырабы.

Уздоўж дарогі з в. Міжрэчча да в. Вугалец на левымберазе р. Волма на пясчанай дзюне ў пойме на месцызгарэлага лесу размешчаны пасадкі маладых сосен. Калясамай дарогі на пяску знойдзена крамянёвая рабрыстаяпласціна са слядамі ўздзеяння агню (Мал. 4: 13).

Старанны агляд пясчанай дзюны ніякіх іншых знаходакне выявіў.

На паўночны захад ад вёскі Бор каля меліярацыйнайканавы на поўнач ад шлюза, злева ад дарогі, сярод поляразмешчана ўзвышэнне, каля падножжа якога былознойдзена два крамянёвых вырабы і 5 фрагментаўкругавой керамікі познесярэднявечнага перыяду.

Першы выраб — левалёзавы нож на пласцінчатымадшчэпе з мікрарэтушшу (Мал. 4: 12). Другі —правалёзавы нож на пласціне з адламанай вяршыняй(Мал. 4: 11). Згодна вызначэнню Міхася МіхайлавічаЧарняўскага, гэтыя вырабы адносяцца да эпохі неаліту.

Археалагічныя помнікі Лепельскага, Мінскага іПухавіцкага раёнаў утрымліваюць досыць цікавыматэрыял і патрабуюць далейшых даследаванняў.

Літаратура1. Кенько П.М. Археологические разведки в

Докшицком и Лепельском районах Витебской области /П.М. Кенько //Гістарычна-археалагічны зборнік. №21.Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2006. С. 239–240.

2. Медведев А.М. Посоховидные булавки / А.М.Медведев // гістарычна-археалагічны зборнік. №7. Мінск,1995. С. 172–201

3. Памяць: Пухавіцкі р-н: Гіст.–дак. хронікі гарадоў іраёнаў Беларусі / Укл. А.А. Прановіч; Рэдкал.:А.М.Карлюкевіч і інш. Мн.. Беларусь. 2003. 749 с.: іл.

4. Харитонович З.А., Кенько П.М. Предварительныеитоги изучения городища возле д. Новые ВолосовичиЛепельского района. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі.№ 15 (в печати).

5. Харытановіч З.А. Справаздача аб археалагічныхдаследаваннях у Мінскім і Барысаўскім раёнах Мінскайвобласці ў 2006 годзе.// Архіў ІІ НАН Беларусі. Справа№ 2353. Мінск, 2007.

6. Шадыра В.І. Беларускае Падзвінне (І тысячагоддзен.э.) / В.І. Шадыра; навук. рэд. Г.В. Штыхаў. Мінск: ДНУ“Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, 2006. 150 с., іл.

7. Шут К.П. Городище Кубличи Ушачского района /К.П. Шут // Древности Белоруссии. Минск, 1969. С.262—289.

8. Шут К.П. Отчет о полевых археологическихработах в 1964 г. / Архив ИИ НАН Беларуси. Дело №237.

9. Шут К.П. Отчет о полевых работах в 1965 г. / АрхивИИ НАН Беларуси. Дело № 257.

Page 9: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

182

МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ. ВЫП. 17. МІНСК, 2009

Мал. 1. Гарадзішча Новыя Валосавічы (Лепельскі р-н): 1 – размяшчэнне; 2 – план.

Page 10: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

183

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ АДКРЫЦЦІ 2007 ГОДА

Мал. 2. Гарадзішча Новыя Валосавічы (Лепельскі р-н). Індывідуальныя знаходкі і кераміка: 1 – грузік гліняныарнаментаваны; 2, 10 – брускі тачыльныя каменныя; 3 – ігла бронзавая; 4 – шыла жалезнае; 5, 6 – шпількі

жалезныя кіяпадобныя; 7, 9 – праселкі гліняныя; 8 – пласціна бронзавая; 11 – выраб жалезны невызначальны; 12– грузік гліняны дзякава тыпу; 13–26 — венцы і сценкі ляпнога посуду.

Page 11: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

184

МАТЭРЫЯЛЫ ПА АРХЕАЛОГІІ БЕЛАРУСІ. ВЫП. 17. МІНСК, 2009

Мал. 3. Гарадзішча Жукаўка – Святая Гара (Мінскі р-н): 1 – размяшчэнне; 2 – план каменных бруковак; 3–5, 9– венцы ляпнога посуду; 6, 7 – донцы ляпнога посуду; 8 – арнаментаваная сценка ляпнога посуду.

Page 12: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

185

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ АДКРЫЦЦІ 2007 ГОДА

Мал. 4. Знаходкі з археалагічных помнікаў Пухавіцкага раёна. Гарадзішча Балачанка, знаходкі з шурфа: 1 –донца ляпнога штрыхаванага гаршка; 2, 5–7 – венцы ляпнога посуду; 3–4 – гліняныя праселкі; паверхневыязборы: 8–9 – венцы ляпнога посуду; 10 – глінянае праселка. Стаянка Бор: 11–12 – крамянёвыя вырабы.

Міжрэчча–Вугалец: 13 – крамянёвая пласціна. Гарадзішча Міжрэчча: 14 – венца ляпнога посуду, 15 – глінянаепраселка; 16 – тыгль.

Page 13: Харытановіч З.А. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей // Археалагічныя

Научное издание

Археологические исследования в Беларуси в 2007 году

Материалы по археологии Беларуси. Вып. 16.

На белорусском и русском языке

Навуковае выданне

Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2007 годзе

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 17.

На беларускай і рускай мове

Выдавецкі рэдактар:

Тэхнічны рэдактар: А.М. Мядзведзеў Карэктар: Н.М. Лявончык, Т. Салавей

Кампутарнае макетаванне: А.М. Мядзведзеў Пераклад на ангельскую мову: С.Д. Дзярновіч, З.А. Харытановіч

Тэкст друкуецца ў аўтарскай рэдакцыі

Здадзены ў набор 15.02.2009 г. Падпісаны ў друк 2.06.2009 г. Фармат 60х84 1/8. Папера для ксераксаў. Гарнітура Times.

Друк рызаграфічны. Ум.-друк. арк. 32,55. Ул.-выд. арк. 28,11. Тыраж 200 экз. Заказ № __.

ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.

Ліцэнзія ЛВ № 02330/0133318 ад 09.06.2004 г.