Top Banner
Анатоль Зэкаў ТАРЫ-БАРЫ Літаратурныя пародыі МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ» 2015
18

ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

Aug 03, 2020

Download

Documents

dariahiddleston
Welcome message from author
This document is posted to help you gain knowledge. Please leave a comment to let me know what you think about it! Share it to your friends and learn new things together.
Transcript
Page 1: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

Анатоль Зэкаў

ТАРЫ-БАРЫЛітаратурныя пародыі

МІНСКВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ»

2015

Page 2: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

МАШТАБЫ

КАХАННЯ

УДК 821.161.3-1ББК 84(4Беи)-5 З-97

Серыя заснавана ў 2014 годзе

Рэдакцыйная калегія:М. В. Шабовiч, А. М. Зэкаў, Л. Ф. Анцух,

В. А. Губараў, А. В. Кубышкiна

Зэкаў, А. М.Тары-бары : літаратурныя пародыі / Анатоль Зэкаў. —

Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2015. — 158 с. — (Несур’ёзна пра сур’ёзнае).

ISBN 978-985-7103-36-2.

«Тары-бары» — пятая кніга літаратурных пародый Анатоля Зэкава, вядомага майстра гэтага жанру, першага ўладальніка прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты Купідон» за леп-шую кнігу ў намінацыі «Сатыра і гумар». Перад гэтым былі — «Дуэль» (1994), «Дуэль-2» (1995), «Кругі ў галаве» (2007) і «Каханне на снезе» (2011).

Кніга зацікавіць як паэтаў, што трапілі на вастрыё парады-ста, так і тых, хто пакуль што выслізнуў з-пад яго пяра і аказаўся незаслужана «абдзеленым» увагай, а галоўнае — усіх чытачоў, якія любяць паэзію ў цэлым і гумар у прыватнасці. Той жа, хто хоць аднойчы чуў гэтыя і іншыя пародыі ў цудоўным выкананні аўтара, безумоўна, захоча прачытаць іх яшчэ і сам.

УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5

ISBN 978-985-7103-36-2 © Зэкаў А. М., 2015 © Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”», 2015

З-97

Page 3: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

МАШТАБЫ

КАХАННЯ

Page 4: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

4

ЯК Я СТАЛА АРЛОВАЙ

Ты — драпежная птушка, я знала.Ты мяне за здабычу трымаў.

Валянціна Аксак

Ты — арол, ты — драпежная птушка.А я соннай была, як сава.Мяне ўзяў ты аднойчы на мушкуІ дабіўся свайго, ўпаляваў.

Не адразу напаў, а высочваў,Падбіраўся бліжэй пакрысе.Ведаў жа, што я лётаю ноччу,А не сплю, як вунь птушачкі ўсе.

Быць стараўся ў анёльскім абліччы —Не магла я і ўцяміць, аднак,Што трымаў ты мяне за здабычу,Каб Арловай была я, Аксак.

Page 5: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

5

ТАРЫ-БАРЫ

КАХАННЕ НА СНЕЗЕ

Я па снезе, што выпаў употай,да цябе на спатканне іду.

— А на снезе кахаць ты умееш?..Шлюбным ложкам хай стане нам ён.А прачнуся — і ўсё зразумею:гэта — сон, гэта — восеньскі сон.

Эдуард Акулін

Да цябе завітаў на спатканне,хоць здалёку шлях мусіў таптаць.І скасіла мяне ты пытаннем:— А на снезе ты ўмееш кахаць?..

Ад пытання твайго так знямеў я,бы язык хто іголкай скалоў.— Я не ведаю, можа, і ўмею,ды такога яшчэ не было.

А сам — зірк на дыван неабсяжны,што заснежыў зямлю неспадзеў.Ай, ці ложак, ці снег — хіба важна?Мне б кахаць цябе толькі — хоць дзе!

З сябе скінуць бы ўсё адным махам —і на снег, у твой страсны палон!Ды прачнуўся — магчыма, ад страху.Аказалася, гэта быў сон.

Page 6: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

6

Анатоль Зэкаў

ХТО ДЛЯ ЧАГО?

Як лёгка мне, калі ты словы ловіш,Як цяжка мне, калі гаворыш ты...

Таццяна Атрошанка

Я гаварыць з табой гатоваАд раніцы і да начы.Люблю, калі ты ловіш словыМае, а сам пры тым маўчыш.

Ты для мяне такі ўжо родны,Якіх няма больш на зямлі,Калі ва ўсім са мною згодныІ мне падтакваеш калі,

Што папрашу — тымчас набудзеш,А не тады, як свісне рак,І ўжо ніколі не асудзіш,Калі зраблю я што не так.

Мой дарагі, мой любы, родны,Слухач ты мой, аднак пры ўсімКалі адкрыеш раптам рот ты —Нялюбым станеш мне зусім.

Лепш адтапыр, мой любы, вуха,Пачуй мой сказ — і паўтары:«Я для таго, каб вечна слухаць,А ты — каб вечна гаварыць».

Page 7: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

7

ТАРЫ-БАРЫ

за даўганогай незнаёмкай

Мне зірнуць на цябе няёмка,Ды не звалодаю з сабой...Прабач, старому, незнаёмка,Што я любуюся табой.

Мікола Аўрамчык

Самому мне як бы няёмка,Ды хіба ж гэта на бяду?За даўганогай незнаёмкайПа люднай вуліцы іду.

Яна паверне ўбок, я — следам,І не стамляюся, аднак!Не быў бы я, дарэчы, дзедам,Даўно б ужо яе дагнаў!

Page 8: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

8

Анатоль Зэкаў

закахаюся ў лiхтар!

Я шукаю цябе ў радках,Я згубіла цябе даўно..........................................У акно блакітны ліхтар,Як цікаўны сусед глядзіць.І памалу адчай сціхаў,Бо ліхтар таксама адзін.

Ірына Багдановіч

Я згубіла, каханы, цябе,І згубіла, прызнацца, даўно.Ля акна я сяджу у журбеІ гляджу вечарамі ў акно.

Ды, відаць, недарэчная з мар —Мне цябе выглядаць, бо ў акнеХіба што адзінокі ліхтарЗаляцаецца ўсё да мяне.

З сэрца выкіну думак цяжарІ цябе перастану чакаць.Закахаюся лепш у ліхтар —Не адной жа мне век векаваць!

Page 9: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

9

ТАРЫ-БАРЫ

агледзiны

Я голас твой прывёз к сабе дамоў...

Алесь Бадак

Я голас твой к сабе дамоў прывёзПаслухаць даць бацькам сваімІ каб параілі, ці варта лёсМне звязваць з голасам такім.

«Як, — запытаў, — ці згодныя жаніць?»А бацька з маці мне ўсур’ёз:«Па голасе нам цяжка ацаніць —Ты б лепш усю яе прывёз...»

Page 10: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

10

Анатоль Зэкаў

глыбiннае акно

Мая звычайная работа —Акно да глыбіні прамыць................................................Было імгненне светлае. АлеСум у вачах тваіх мне не балеў.Бо ты прыйшоў з-пад цёплага крыла.А я гняздо дагэтуль не звіла.

Марыя Баравік

Было імгненне светлае. Адно.Да глыбіні прамыла я акноІ, скончыўшы звычайную работу,Глядзела праз яго цяпер з ахвотай,Гадала, хто па вуліцы ідзе:Ці ты, ці нехта іншы, кагадзе?Як ты — чаму змаркочаны задужа?Мо што не стаў маім усё-ткі мужам?Пашкадаваць хіба цябе? АлеСум у вачах тваіх мне не балеў.Жыў пад крылом чужым шмат год дагэтульІ не зважаў ніколькі на мяне ты.А я хіба што ведала адно:Да глыбіні прамыць штодня акно.Хоць для чаго, не ведала, няйначай.Няўжо, каб праз акно цябе пабачыць?

Page 11: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

150

пра аўтара

Анатоль Зэкаў свой дзень наро-дзінаў у  студзені святкуе двойчы: 18-га  — калі яго нарадзіла маці, і 20-га  — калі ў сельсавеце запісаў бацька. Апошняя дата стала прапі-салася і ў пашпарце. Ды і сваё гуч-нае прозвішча Зэкаў (гэта даклад-

на не псеўданім) ён атрымаў толькі на другім годзе жыцця, а  ха дзіць і размаўляць вучыўся пад матчы-ным — Зарэцкі. Відаць, бацькі яшчэ тады, перапісва-ючы на Зэкава, рыхтавалі сына ў пісьменнікі, бо ў бе-ларускай літаратуры ўжо быў адзін Зарэцкі — Міхась.

У сваёй вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раё-на Анатоль Зэкаў стаў трэцім па ліку пісьменнікам пасля паэта Уладзіміра Дзюбы і празаіка Таццяны Гарэлікавай. Ён, малодшы з гэтай тройкі, як толь-кі ўзяўся за пяро, імкнуўся раўняцца на абоіх: таму піша і вершы, і прозу. Нават пайшоў далей за сваіх землякоў-папярэднікаў: сёння на рахунку пісьмен-ніка, апроч паэтычных і празаічных зборнікаў, дзе-вяць кніг вершаў, казак і апавяданняў для дзяцей і чатыры — сатыры і гумару.

Сярод асвоеных ім сатырычна-гумарыстычных жанраў — вясёлыя былі, гумарэскі, байкі, іранічныя вершы, сатырычныя мініяцюры, але найбольш яс-крава талент Анатоля Зэкава праявіўся ў эпіграмах і пародыях на калег па пяры. Невыпадкова зборнік пародый «Кругі ў галаве» быў прызнаны лепшай

Page 12: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

151

ТАРЫ-БАРЫ

кнігай 2007 года ў намінацыі сатыры і гумару, а сам аўтар першым сярод калег па вясёлым цэху атрымаў статуэтку «Залаты Купідон».

Калі ў пісьменніка пытаюць, чаму, пачынаючы з вершаў і працягваючы плённа пісаць іх, звярнуўся да пародыі, ён ці то жартам, ці то ўсур’ёз заўсёды ад-казвае аўтаэпіграмай:

Са мною справа ясная —Пара даўно намыліць шыю:Як не выходзяць вершы ўласныя —Я парадзірую чужыя.

А вось калі цікавяцца, як паэты ставяцца да яго пародый, то ў А. Зэкава і на гэта ёсць свой адказ, ад-расаваны не столькі, можа, цікаўным, колькі самім паэтам:

Паэты! Крыўдаваць не час,Што парадзірую я вас.Няхай вас лепей тое цешыць,Што я чытаю вашы вершы.

А зробленая аднойчы заява парадыста, што па-родыі ён піша на лепшых паэтаў, бо слабыя вершы ўжо самі па сабе пародыя, выклікала ў літаратараў хутчэйшае жаданне трапіць у  лік парадзіраваных: каму ж не хочацца быць лепшым?! Адно што радкі з уласных вершаў не прапануюць, каб парадыст ме-ней часу губляў на чытанне іх кніг, а болей засяро-джваўся на напісанні ўласна пародый.

Page 13: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

Анатоль Зэкаў

Зрэшты, і на  самога А.  Зэкава напісана нямала пародый — ці не ў пацвярджэнне сказанага вышэй? Яму адрасавалі свае «калючыя» творы Георгій Юр-чанка, Уладзімір Ермалаеў, Павел Саковіч, Анатоль Сыс, Валянціна Аколава, Міхась Пазнякоў, Мікола Шабовіч, Янусь Малец, Віктар Шніп, Міхась Скобла, Аляксей Ненадавец, Святаслаў Крупенька, Міхась Болсун, Валерый Шыханцоў  — і гэта яшчэ не  ўвесь пералік, хаця і ён яскрава сведчыць, якая ў бела-рускай літаратуры вялікая армія парадыстаў. Ана-толь Зэкаў прызнаўся неяк, што збірае пародыі на сябе і марыць выдаць іх асобным зборнікам. Так што спяшайцеся, парадысты!

Калі ж казаць пра самога Анатоля Зэкава ўсур’ёз, то ён мае тры вышэйшыя адукацыі, працаваў у Го-мельскім райкаме камсамола і ЦК ЛКСМ Беларусі, шэрагу рэдакцый рэспубліканскіх газет і часопісаў, выдавецтве «Мастацкая літаратура». Выдаў звыш дваццаці кніг. Аўтар шэрагу песень. З’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Васіля Віткі. Пад гумарыстыч-нымі творамі зрэдку падпісваецца псеўданімам Ан-тон Прыцэл  — гэта калі ў адным і тым жа нумары газеты ці часопіса змяшчаюцца яшчэ і яго вершы.

Некалі сябар Анатоля Зэкава паэт Алесь Пісьмян-коў сказаў: «З Толікам заўсёды весела». Той, хто хоць раз сустракаўся з аўтарам кнігі «Тары-бары» ці слу-хаў яго выступы ў чытацкіх аўдыторыях, можа па-цвердзіць, што гэта насамрэч так.

Page 14: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

153

змест

МАШТАБЫ КАХАННЯ

Як я стала Арловай (Валянціна Аксак) . . . . . . . . . . . . . . . .4Каханне на снезе (Эдуард Акулін) . . . . . . . . . . . . . . . . . . .5Хто для чаго? (Таццяна Атрошанка). . . . . . . . . . . . . . . . . .6За даўганогай незнаёмкай (Мікола Аўрамчык) . . . . . . . . . 7Закахаюся ў лiхтар! (Ірына Багдановіч) . . . . . . . . . . . . . . .8Агледзiны (Алесь Бадак) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .9Глыбiннае акно (Марыя Баравік) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 10Сляды (Раіса Баравікова) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 11Чаго баяцца? (Анатоль Бароўскі) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 12Хто каго? (Таццяна Барысюк) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 13Два ранеты (Міхась Башлакоў) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 14Малады сорам (Данута Бічэль-Загнетава) . . . . . . . . . . . . 15На што глядзiш? (Таццяна Будовіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . 16Голы спалох (Рычард Бялячыц) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 17Адкуль сыны? (Павел Вераб’ёў). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 18Трызненне на сон (Мікола Віч) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 19Курыныя сны (Анатоль Вярцінскі) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 20Не той рамонак (Ніна Галіноўская) . . . . . . . . . . . . . . . . . 21Дзве самоты (Навум Гальпяровіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 22Спатканне ў сне (Віктар Гардзей) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 23Не ты, дык сусед (Валянціна Гіруць-Русакевіч) . . . . . . . . 24Нясун (Юрка Голуб) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 25Упоравень з Трусам (Міхась Губернатараў) . . . . . . . . . . . 26Фiзiка i Камасутра (Хведар Гурыновіч) . . . . . . . . . . . . . . . 27Хадзi да мяне! (Таццяна Дашкевіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . 28

Page 15: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

154

Анатоль Зэкаў

Стомленасць парыжанкамi (Леанід Дранько-Майсюк) . . . 29Цыгарэтнае святло (Зінаіда Дудзюк ) . . . . . . . . . . . . . . . . 30Маштабы кахання (Мар’ян Дукса) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 31Адзiн у ложку (Васіль Дэбіш) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 32Гульня ў снежкi (Васіль Жуковіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 33Крумкач i чайка (Ніна Загарэўская) . . . . . . . . . . . . . . . . . 34Гiмн шынялю (Кастусь Ільюшчыц) . . . . . . . . . . . . . . . . . 35Пражэктары ног (Казімір Камейша). . . . . . . . . . . . . . . . . 36Якой мне стаць? (Ала Канапелька) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 38Бяссоннiца без кропкi (Галіна Каржанеўская) . . . . . . . . . 39Без цябе (Святлана Каробкіна) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 40Згадкi на адлегласцi (Яўген Каршукоў) . . . . . . . . . . . . . . 41Грахi (Іван Карэнда) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 42Калi ажыла душа... (Алесь Каско) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 43На якi ляд? (Віктар Кунцэвіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 44Не лезь... (Вольга Куртаніч) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 46Яшчэ да Евы (Аліна Легастаева) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 47Акапелы кавалер (Уладзімір Мазго). . . . . . . . . . . . . . . . . 48Ау, дзяўчаты! (Мікола Маляўка). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 49Не снi мяне, Марыя... (Леў Мароз). . . . . . . . . . . . . . . . . . 50Я п’янею ад вады (Павел Марціновіч) . . . . . . . . . . . . . . . 52Цi кахаеш? (Таіса Мельчанка). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 53Вясковыя турботы (Мікола Мінчанка) . . . . . . . . . . . . . . . 54Танны напой (Мікола Мятліцкі) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 55У дзявочым акружэннi (Алесь Наўроцкі) . . . . . . . . . . . . . 56Блакнот кахання (Зоя Падліпская) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 58Успамiнай... (Міхась Пазнякоў). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 59Так, гэтак i дагары (Людміла Паўлікава) . . . . . . . . . . . . . 60За што? (Жанна Пахадня) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 61

Page 16: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

155

ТАРЫ-БАРЫ

А што потым? (Генадзь Пашкоў). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 62Я дару табе... (Алесь Пісарык) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 63Ты так глядзела! (Ігар Пракаповіч). . . . . . . . . . . . . . . . . . 64Замест даведкi аб нараджэннi (Мікола Пракаповіч) . . . . 65Душа-самасёл (Леанід Пранчак). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 66Здаецца... (Анастасія Рогач) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 67Слых на лiфт (Вольга Русілка). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 68У пошуках прынца (Таццяна Сівец) . . . . . . . . . . . . . . . . . 69Эх, чорт!.. (Уладзімір Скарынкін) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 71Трыялет (Сяржук Сокалаў-Воюш) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 72Зараза (Аксана Спрынчан) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 73Не з нашай эры (Любоў Філімонава). . . . . . . . . . . . . . . . . 74Букет для сябе (Яўген Хвалей) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 75Буракi i шчаўе (Мікола Чарняўскі) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 76Кiм быць? (Ірына Чарняўская) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 77Не забывай мяне (Мікола Шабовіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . 79Абутковы сон (Соф’я Шах). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 81Каханне без чырванi (Ніна Шклярава) . . . . . . . . . . . . . . . 82Вязнi ў раi (Надзея Шук) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 83Двое на стозе (Анатоль Шушко) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 84

ДА ЛЯМПЫ!

Пляжны iнструктаж (Галіна Булыка) . . . . . . . . . . . . . . . . 86Час-назiральнiк (Мікола Бусько). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 87Блуканне памiж дрэў (Анатоль Вярцінскі) . . . . . . . . . . . . 89Хто лепшы госць? (Віктар Гардзей). . . . . . . . . . . . . . . . . . 91Гузiк (Адам Глобус) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 92Сушу штаны... (Хведар Гурыновіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . 93

Page 17: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

156

Анатоль Зэкаў

Пiсьмо ў вёску (Васіль Жуковіч) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 94Карагрызы (Алесь Жыгуноў). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 95З сабакам (Людміла Забалоцкая) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 96Адкрыццё цела (Васіль Зуёнак) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 97На нашай вулiцы (Казімір Камейша). . . . . . . . . . . . . . . . 98Сезон веры (Галіна Каржанеўская) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 99Дачны курорт (Яўген Каршукоў) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 100«Сто» i «дзвесце» (Янка Лайкоў) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 101З вёскай за плячыма (Таіса Мельчанка) . . . . . . . . . . . . . 102Сорак (Юрась Нераток) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 104Было, было... (Алег Салтук) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 105Я жыў... (Мікола Трафімчук) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 106Ода кажуху (Алесь Усеня) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 107АднаЛюбка (Любоў Філімонава) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 108Шчасце цi к|ара? (Яўген Хвалей) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 109Кветка Чыгрын (Іван Чыгрын) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 110Да лямпы! (Павел Шруб). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 111Маўклiвы сон (Віктар Ярац) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 112

ХОДЗЯЦЬ РЫФМЫ...

Словы пад дровы (Эдуард Акулін) . . . . . . . . . . . . . . . . . 114Атава славы (Міхась Башлакоў) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 115Цецеручыная iсцiна (Барыс Беляжэнка) . . . . . . . . . . . . 117Рагатыя паэты (Данута Бічэль-Загнетава) . . . . . . . . . . . 118У кватэры паэтэсы (Леанід Галубовіч) . . . . . . . . . . . . . . 119Параўнаннi (Навум Гальпяровіч). . . . . . . . . . . . . . . . . . 120Прыходзь, Муза! (Ніна Гарагляд) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 121Насечка i зубiла (Віктар Гардзей) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 122

Page 18: ТАРЫ-БАРЫ4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Zekov_text.pdf · М А Ш Т А Б Ы К А Х А Н Н Я УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5 З-97 Серыя заснавана

ТАРЫ-БАРЫ

Металургiчны паэт (Адам Глобус) . . . . . . . . . . . . . . . . . 123Вадзянiстыя радкi (Юрка Голуб). . . . . . . . . . . . . . . . . . . 124Кнiгi i гарэлка (Леанід Дайнека) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 125Хто я? (Леанід Дранько-Майсюк) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 126Ходзяць рыфмы... (Кастусь Жук) . . . . . . . . . . . . . . . . . . 127Круцялi (Казімір Камейша) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 128Мемуары цi вершы? (Святлана Каробкіна). . . . . . . . . . . 129Вясковы хор (Уладзімір Карызна). . . . . . . . . . . . . . . . . . 130Мiнус жанчына (Вольга Куртаніч) . . . . . . . . . . . . . . . . . 131Начныя рыфмы (Аліна Легастаева) . . . . . . . . . . . . . . . . 132У пошуках аброцi (Уладзімір Мазго) . . . . . . . . . . . . . . . 133Пуцёўка ў жыццё (Змітрок Марозаў) . . . . . . . . . . . . . . . 134У сааўтарстве з буслiхай (Алесь Масарэнка) . . . . . . . . . . 135Sms-раман (Ганна Новік) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 136Аўтограф (Сяргей Панізнік) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 137Пакармiце мяне! (Уладзімір Паўлаў) . . . . . . . . . . . . . . . 138На сёмы дзень (Алесь Разанаў) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 139Словы-дровы (Людка Сільнова) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 140Ноч з Караткевічам (Аксана Спрынчан) . . . . . . . . . . . . 142Вымушаныя пацалункi (Іван Чыгрын) . . . . . . . . . . . . . 143Парнаская арабiна (Ніна Шклярава) . . . . . . . . . . . . . . . 144Крыўда (Віктар Шніп). . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 145Рукi-ногi (Павел Шруб) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 146З натуры (Віктар Ярац) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 147Для каго якая ноч (Аксана Ярашонак) . . . . . . . . . . . . . . 148

Пра аўтара . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 150